ПРАВО 2006

Законодательство Республики Беларусь

Законодательство Республики Беларусь и Международные Договоры

2006 год
2005 год
2004 год
2003 год
2002 год
2001 год
2000 год
1999 год
1998 год
1997 год
1996 год
1995 год
1994 год
1993 год
1992 год
1991 год
1990 год
1989 год
1988 год
1987 год
1986 год
1985 год
до 1985 года


Региональное Законодательство

2005 год
2004 год
2003 год
2002 год
2001 год
2000 год
1999 год
1998 год
1997 год
1996 год
1995 год
1994 год
1993 год
1992-1976 год


Информация по теме

Реклама

Законодательство Москвы

Правовая Россия

 




РЕШЕНИЕ Минского городского Совета депутатов от 14.03.1995 N 419 (ред. от 05.11.1996) "!АБ РАШЭННЯХ МIНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ ПА ПЫТАННЯХ АДМIНIСТРАЦЫЙНЫХ ПРАВАПАРУШЭННЯЎ"


Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 5 августа 1999 г. N 9/126


              РАШЭННЕ МIНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА НАРОДНЫХ ДЭПУТАТАЎ
                            14 сакавiка 1995 г. N 419

               АБ РАШЭННЯХ МIНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ ПА
                    ПЫТАННЯХ АДМIНIСТРАЦЫЙНЫХ ПРАВАПАРУШЭННЯЎ

                (в ред. решения Мингорсовета от 05.11.1996 N 467)

    У адпаведнасцi  з  Законам Рэспублiкi Беларусь ад 1 снежня 1994 года N 3420-
XII  "Аб  унясеннi  змяненняў   у  артыкул  5  Кодэкса  Рэспублiкi  Беларусь  аб
адмiнiстрацыйных правапарушэннях" Мiнскi гарадскi Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
    I. Прызнаць страцiўшымi сiлу рашэннi Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў ад
12 мая 1993 г. N 309 "Аб унясеннi  змяненняў  у  Кодэкс  Рэспублiкi  Беларусь аб
адмiнiстрацыйных  правапарушэннях i аб устанаўленнi новых вiдаў адмiнiстрацыйнай
адказнасцi ў горадзе Мiнску", ад 26 мая 1993 г. N 318, ад 13 красавiка 1994 г. N
362, ад 13 красавiка  1994  г.  N  363, ад 24 мая 1994 г. N 380, ад 29 лiстапада
1994 г. N 390, ад 29 лiстапада 1994  г.  N 391, ад 29 лiстапада 1994 г. N 392 па
пытаннях адмiнiстрацыйных правапарушэнняў.
    II. Устанавiць адмiнiстрацыйную адказнасць у горадзе Мiнску:
    1. Парушэнне правiлаў карыстання метро
    Пашкоджанне прыстасаванняў метрапалiтэна i вагонаў -
    цягне  накладанне штрафу ў памеры ад 0,5  да  дзвюх  мiнiмальных  заработных
плат.
    Курэнне на станцыях i ў вагонах метро -
    цягне накладанне штрафу ў памеры 0,5 мiнiмальнай заработнай платы.
    Правоз лёгкiх  на загаранне, выбуховых, атрутных i ядавiтых рэчываў, бытавых
газавых балонаў -
    цягне накладанне  штрафу  ў  памеры  ад  0,5 да адной мiнiмальнай заработнай
платы.
    Праход у тунэль, знаходжанне на чыгуначных пуцях -
    цягне накладанне штрафу ў памеры адной мiнiмальнай заработнай платы.
    Спыненне эскалатара без неабходнасцi выключальнiкам  "Стоп",  якi размешчаны
на балюстрадзе эскалатара, -
    цягне накладанне штрафу ў памеры 0,2 мiнiмальнай заработнай платы.
    Адчыненне  дзвярэй  вагонаў  у  час  руху  цягнiка, затрымка iх адчынення  i
зачынення на станцыях -
    цягне накладанне штрафу ў памеры 0,2 мiнiмальнай заработнай платы.
    2. Развядзенне кастроў у неустаноўленных месцах
    Развядзенне кастроў у неўстаноўленных месцах,  а таксама выпальванне траў на
коранi i спальванне смецця на тэрыторыi горада -
    цягне  накладанне  штрафу  ў памеры ад 0,2 да адной  мiнiмальнай  заработнай
платы.
    3. Парушэнне грамадскага парадку
    Парушэнне грамадскага парадку,  якое  выражаецца  ў  моцным  крыку,  свiсце,
моцным  спяваннi,  iгры  на  музычных  iнструментах,  уключэннi  на  поўную  моц
магнiтафонаў,  радыёпрыёмнiкаў,  тэлевiзараў  i  iншым шуме на вулiцах, плошчах,
дварах  дамоў, у грамадскiм транспарце, iншых грамадскiх  месцах,  а  таксама  ў
кватэрах, iнтэрнатах, гасцiнiцах -
    цягне  накладанне  штрафу  ў  памеры  ад 0,2 да адной мiнiмальнай заработнай
платы.
    Выкiдванне  на стадыён, спартыўныя або iншыя  пляцоўкi,  сцэны  разнастайных
прадметаў або ўчыненне  iншых  дзеянняў,  якiя  мяшаюць  нармальнаму правядзенню
спартыўных, вiдовiшчных або iншых культурных мерапрыемстваў, -
    цягне  накладанне  штрафу  ў памеры ад адной да трох мiнiмальных  заработных
плат.
    Гаданне на вулiцах, у дварах  i  пад'ездах жылых дамоў, на рынках, у парках,
скверах  i  iншых  грамадскiх  месцах,  а таксама  надакучлiвыя  прыставаннi  да
грамадзян  з  мэтай  гадання,  аказання  iншых   паслуг,   а   таксама   заняцце
папрашайнiцтвам -
    цягне накладанне штрафу ў памеры ад 0,5 да трох мiнiмальных заработных плат.
    4. Знаходжанне непаўналетнiх, не дасягнуўшых 16-гадовага ўзросту, на вулiцах
горада, у дварах i пад'ездах дамоў, а таксама ў iншых грамадскiх месцах з  23.00
да  6.00  гадзiн  без  суправаджэння  бацькоў або асоб, якiя iх замяняюць, цягне
папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры  да  3-х мiнiмальных заработных плат
на бацькоў або асоб, якiя iх замяняюць.
(пункт 4 в ред. решения Мингорсовета от 05.11.1996 N 467)
    5. Распаўсюджванне друкаванай прадукцыi i дэманстрацыя  кiнафiльмаў, якiя па
свайму  характару  могуць  прычынiць  шкоду  грамадскаму  парадку,   здароўю   i
маральнасцi насельнiцтва
    Распаўсюджванне  друкаванай  прадукцыi,  дэманстрацыя  кiнафiльмаў,  якiя па
зместу прапагандуюць i ўсхваляюць культ жорсткасцi, насiлля, разбэшчанасцi  i па
свайму   характару   могуць  прычынiць  шкоду  грамадскаму  парадку,  здароўю  i
маральнасцi насельнiцтва, -
    цягне накладанне штрафу  на  грамадзян у памеры дзвюх мiнiмальных заработных
плат; на службовых асоб - ад дзвюх да пяцi мiнiмальных заработных плат.
    III.  Пратаколы аб адмiнiстрацыйных  правапарушэннях  маюць  права  складаць
упаўнаважаныя на тое службовыя асобы:
    - выканаўчых камiтэтаў мясцовых Саветаў дэпутатаў - пп. 1, 2, 3, 4, 5;
    - органаў унутраных спраў - пп. 1, 2, 3, 4, 5;
    - органаў Дзяржаўнага пажарнага нагляду - п. 2;
    - органаў Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi - п. 2;
    - камiсiй па справах непаўналетнiх - пп. 2, 4;
    - народныя дружыннiкi - пп. 1, 2, 3, 4, 5.
    IV. Справы аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях разглядаюцца:
    - адмiнiстрацыйнымi  камiсiямi  пры  выканаўчых  камiтэтах  мясцовых Саветаў
дэпутатаў - пп. 1, 2, 3, 4, 5;
    - выканаўчымi камiтэтамi пасялковых Саветаў дэпутатаў - пп. 1, 2, 3, 4, 5;
    - камiсiямi па справах непаўналетнiх - пп. 2, 4.
    V.  Рашэнне  апублiкаваць  у  друку i ўвесцi ў дзеянне праз дзесяць  дзён  з
моманту апублiкавання.

Старшыня гарсавета А.ГЕРАСIМЕНКА






Сектор Закона - Законодательство России Законодательство Украины Законодательные и нормативные акты Украины Bestpravo - Правовой портал России


© 2006-2015 г. zakon2006.by-ru.info


Новости Беларуси


Полезные ссылки

Законодательство России

LawBelarus

Белорусский Правовой Портал

Законодательство Беларуси и других стран

Право Беларуси

Право 2004

Право 2002

Право 2000




Счетчики



Рейтинг@Mail.ru
Рейтинг@Mail.ru



Обратная связь