ПРАВО 2006

Законодательство Республики Беларусь

Законодательство Республики Беларусь и Международные Договоры

2006 год
2005 год
2004 год
2003 год
2002 год
2001 год
2000 год
1999 год
1998 год
1997 год
1996 год
1995 год
1994 год
1993 год
1992 год
1991 год
1990 год
1989 год
1988 год
1987 год
1986 год
1985 год
до 1985 года


Региональное Законодательство

2005 год
2004 год
2003 год
2002 год
2001 год
2000 год
1999 год
1998 год
1997 год
1996 год
1995 год
1994 год
1993 год
1992-1976 год


Информация по теме

Реклама

Законодательство Москвы

Правовая Россия

 




РЕШЕНИЕ Минского городского исполнительного комитета от 16.02.1995 N 49 "!АБ СТВАРЭННI ЭКАЛАГIЧНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ У СТРУКТУРЫ МIЛIЦЫI ГРАМАДСКАЙ БЯСПЕКI УУС МIНГАРВЫКАНКОМА"


Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 28 сентября 2001 г. N 9/1253


                РАШЭННЕ МIНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА
                             16 лютага 1995 г. N 49

              АБ СТВАРЭННI ЭКАЛАГIЧНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ У СТРУКТУРЫ
                 МIЛIЦЫI ГРАМАДСКАЙ БЯСПЕКI УУС МIНГАРВЫКАНКОМА

    У  мэтах  паляпшэння  экалагiчнага  стану горада, аховы зялёных насаджэнняў,
глебы, водных рэсурсаў i падтрымання санiтарнага  стану горада, у адпаведнасцi з
Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб санiтарна-эпiдэмiчным  дабрабыце насельнiцтва" i
Палажэннем  "Аб  Дзяржаўтаiнспекцыi МУС РБ", Мiнскi гарадскi  выканаўчы  камiтэт
ВЫРАШЫЎ:
    1.  Стварыць  у   структуры   УУС   Мiнгарвыканкома   наступныя  экалагiчныя
падраздзяленнi мiлiцыi:
    1.1.   на   базе   аддзялення   дарожна-патрульнай  службы  па  прадухiленню
забруджвання   навакольнага   асяроддзя   транспартнымi    сродкамi    пры   УУС
Мiнгарвыканкома - экалагiчны аддзел мiлiцыi ДАI пры УУС Мiнгарвыканкома;
    1.2. экалагiчныя групы мiлiцыi аддзелаў унутраных спраў райвыканкомаў.
    2.  Зацвердзiць  Часовае  палажэнне  аб  экалагiчных падраздзяленнях мiлiцыi
(прыкладаецца).
    3. Мiнскаму гарадскому камiтэту экалогii (Вастракнутаў  А.I.) прафiнансаваць
стварэнне i ўтрыманне экалагiчных падраздзяленняў мiлiцыi:
    3.1. экалагiчны аддзел мiлiцыi ДАI пры УУС Мiнгарвыканкома  (дадаткова  - 10
адз.   малодшага   начскладу,   2   адз.  аўтатранспарту,  неабходную  колькасць
кантрольна-вымяральнай i дыягнастычнай апаратуры);
    3.2. экалагiчныя групы мiлiцыi аддзелаў  унутраных  спраў  райвыканкомаў  (1
адз.  сярэдняга начскладу i 5 адз. малодшага начскладу ў кожным РАУС, неабходную
колькасць кантрольна-вымяральнай i дыягнастычнай апаратуры).
    4.  З  улiкам вопыту работы вызначыць Заводскi раён як базавы для адпрацоўкi
ўзаемадзеяння экалагiчных падраздзяленняў са службамi райвыканкомаў, звязанымi з
аховай навакольнага асяроддзя, i гарадскiм камiтэтам экалогii.
    5. УСС Мiнгарвыканкома  (Тарлецкi  Б.К.)  выдзелiць службовыя памяшканнi для
размяшчэння ўказаных падраздзяленняў.
    6.  Устанавiць,  што  сума  штрафаў,  спагнаная  па  матэрыялах  экалагiчных
падраздзяленняў мiлiцыi, накiроўваецца ў Мiнскi гарадскi пазабюджэтны фонд аховы
прыроды.
    7. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на ўпраўленне ўнутраных
спраў Мiнгарвыканкома (Тарлецкi Б.К.) i гарадскi  камiтэт экалогii (Вастракнутаў
А.I.).

Старшыня выканкома У.В.ЯРМОШЫН



Нам. кiраўнiка спраў А.А.ЛАШКО







                                           ЗАЦВЕРДЖАНА
                                           рашэннем Мiнгарвыканкома
                                           ад 16 лютага 1995 г. N 49

                                ЧАСОВАЕ ПАЛАЖЭННЕ
                      АБ ЭКАЛАГIЧНЫМ ПАДРАЗДЗЯЛЕННI МIЛIЦЫI

                              I. Агульныя палажэннi

    1. Экалагiчнае падраздзяленне мiлiцыi ствараецца ў органах унутраных спраў з
мэтай  аператыўнага  кантролю  за  выкананнем  прыродаахоўнага   i   санiтарнага
заканадаўства.
    2.  Экалагiчнае падраздзяленне мiлiцыi ўваходзiць у склад мiлiцыi грамадскай
бяспекi, i яе супрацоўнiкi праходзяць службу ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi
Беларусь "Аб мiлiцыi".
    3.  Экалагiчнае   падраздзяленне   мiлiцыi   ажыццяўляе  сваю  дзейнасць  па
экалагiчных i санiтарных пытаннях як самастойна, у  рамках  Закона "Аб мiлiцыi",
так   i   сумесна   з   выканкомамi,   а   таксама  службовымi  асобамi  ўстаноў
Дзяржсаннагляду i Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя
г.Мiнска.
    4.  Экалагiчнае падраздзяленне мiлiцыi не  падмяняе  службы  прадпрыемстваў,
устаноў,  арганiзацый  горада, дзяржаўных кантралюючых органаў у iх дзейнасцi па
ахове  прыроды.  За органамi  ведамаснага  i  дзяржаўнага  кантролю  захоўваецца
ўскладзеная на iх адказнасць у дадзеным пытаннi.
    5. Матэрыяльнае,  фiнансавае,  гаспадарчае  забеспячэнне, а таксама пакрыццё
раходаў,  звязаных з прадастаўленнем iльгот работнiкам  мiлiцыi,  прадугледжаных
арт.  28  i арт.  31  Закона  Рэспублiкi  Беларусь  "Аб  мiлiцыi",  экалагiчнага
падраздзялення  мiлiцыi  праводзiцца  за  кошт сродкаў пазабюджэтнага гарадскога
фонду аховы прыроды.
    6. Экалагiчнае падраздзяленне мiлiцыi папаўняе  фонд  аховы  прыроды за кошт
штрафаў  i  iскаў  з  юрыдычных i фiзiчных асоб, з парушальнiкаў прыродаахоўнага
заканадаўства.

             II. Асноўные задачы экалагiчнага падраздзялення мiлiцыi

    1. Асноўнымi задачамi экалагiчнага падраздзялення мiлiцыi з'яўляюцца:
    1.1. ажыццяўленне дзяржаўнага  кантролю за выкананнем дзеючага заканадаўства
ў  галiне  аховы  навакольнага  асяроддзя   i  падтрымання  санiтарнага  парадку
ўстановамi,   арганiзацыямi,  прадпрыемствамi  ўсiх   формаў   уласнасцi,   якiя
знаходзяцца i дзейнiчаюць  на  тэрыторыi  г.Мiнска,  у  тым  лiку  i  сумесна  з
прадстаўнiкамi  службы Дзяржсаннагляду i Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы
навакольнага асяроддзя;
    1.2.  правядзенне   прафiлактычнай   работы   па   папярэджванню  парушэнняў
экалагiчнага i санiтарнага заканадаўства;
    1.3. выяўленне i прыцягненне ва ўстаноўленым законам  парадку  да адказнасцi
юрыдычных  i  фiзiчных  асоб,  вiнаватых  у парушэннi экалагiчнага i санiтарнага
заканадаўства.

           III. Асноўныя абавязкi экалагiчнага падраздзялення мiлiцыi

    1. Асноўнымi абавязкамi экалагiчнага падраздзялення мiлiцыi з'яўляюцца:
    1.1. ажыццяўленне кантролю:
    - за эксплуатацыяй транспартных сродкаў  i  iншых  перасовачных установак, у
якiх утрыманне забруджваючых рэчываў у выкiдах у атмасферу,  а  таксама ўзровень
шуму, выклiканага iх работай, перавышае ўстаноўленыя нарматывы;
    -  за  выкананнем патрабаванняў па ахове атмасфернага паветра пры  перавозцы
смецця,  лятучых,   вадкiх,   газападобных,   пылячых  матэрыялаў  i  будаўнiчых
канструкцый на неабсталяваным транспарце цi спецыяльным  транспарце з парушэннем
правiл перавозкi;
    - за выкананнем патрабаванняў па перавозцы небяспечных  грузаў аўтамабiльным
транспартам;
    1.1.1.  за  выкананнем  правiл  аховы  водных  рэсурсаў,  рэжыму   ўтрымання
водаахоўных зон i прыбярэжных палос;
    - за арганiзацыяй без адпаведнага дазволу мыцця аўтатранспарту;
    - за ўстройваннем звалак снегу, смецця i таксiчна-бытавых адходаў;
    - за высечкай дрэў, кустоў;
    -  за  размяшчэннем, будаўнiцтвам i эксплуатацыяй аб'ектаў аўтатранспартнага
сэрвiсу  сумесна   з   прадстаўнiкамi  службаў  Дзяржсаннагляду  i  Мiнiстэрства
прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя;
    1.2. ажыццяўленне кантролю:
    -  за  захаваннем  санiтарнага   парадку   i  чыстаты  вулiц,  тратуараў,  у
адпаведнасцi з санiтарнымi правiламi;
    - за захаванасцю зялёных насаджэнняў i газонаў;
    - за выкананнем рэжыму правядзення работ па санiтарнай ачыстцы горада, у тым
лiку за незаконным спальваннем смецця;
    - за выкананнем правiл захоўвання аўтамотатранспарту розных формаў уласнасцi
ў начны час;
    - па папярэджванню вывазу смецця i гразi на  праезную  частку  з  будаўнiчых
пляцовак;
    -   за  выкананнем  правiл  складзiравання  прамысловых  i  бытавых  адходаў
суб'ектамi гаспадарання i грамадзянамi;
    1.3.   арганiзацыя   рэйдаў-праверак  сумесна  са  спецыялiстамi  адпаведных
дзяржаўных органаў па ўсiх пытаннях сваёй кампетэнцыi;
    1.4.  ажыццяўленне  кантролю   за   станам  тэрыторый,  якiя  прылягаюць  да
прадпрыемстваў, устаноў i iндывiдуальных домаўладанняў.

                  IV. Правы экалагiчнага падраздзялення мiлiцыi

    1.  Супрацоўнiкi экалагiчнага падраздзялення  мiлiцыi  пры  выкананнi  сваiх
абавязкаў  на  тэрыторыi  г.Мiнска  кiруюцца  Законам  Рэспублiкi  Беларусь  "Аб
мiлiцыi", а таксама маюць права:
    1.1.  бесперашкодна  наведваць  у  любы  час  сутак установы, прадпрыемствы,
арганiзацыi ўсiх формаў уласнасцi;
    1.2.   забараняць  або  прыпыняць  да  ўстаранення  парушэння   эксплуатацыю
аўтатранспартных  i  iншых  перасовачных сродкаў i ўстановак, у выкiдах i скiдах
якiх утрымлiваюцца звыш нормы шкодныя рэчывы;
    1.3.  ажыццяўляць  кантроль   за  работай  кантрольна-рэгулiровачных  пастоў
станцый   тэхнiчнага   абслугоўвання   i    спецiялiзаваных   прадпрыемстваў   i
кааператываў;
    1.4.  складаць,  разглядаць  або  накiроўваць   у   адпаведныя   органы   ва
ўстаноўленым  законам  парадку  пратаколы  аб  парушэннi  заканадаўства аб ахове
навакольнага асяроддзя i iншых парушэнняў адпаведна Кодэксу  Рэспублiкi Беларусь
аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях;
    1.5.   уносiць   у   мясцовыя  райвыканкомы,  дзяржаўныя  органы  па   ахове
навакольнага асяроддзя прапановы па паляпшэнню санiтарна-экалагiчнага стану;
    1.6.  у  неабходных  выпадках  уносiць  у  адпаведныя  органы  прапановы  аб
прыцягненнi да адказнасцi асоб, вiнаватых у парушэннi патрабаванняў экалагiчнага
i санiтарнага заканадаўства;
    1.7. пры правядзеннi праверак выпатрабаваць на прадпрыемствах, ва ўстановах,
арганiзацыях  неабходныя  матэрыялы,   дакументы   ўстаноўленага   ўзору,   якiя
характарызуюць экалагiчны стан на дадзеным гаспадарчым аб'екце;
    1.8.  назначаць  пры неабходнасцi i прымаць удзел у правядзеннi экспертыз па
вызначэнню матэрыяльнага  i iншага ўрону, накiроўваць матэрыялы ў судова-следчыя
органы ў межах сваёй кампетэнцыi.
    2. Экалагiчнае падраздзяленне  мiлiцыi  будуе  ўзаемаадносiны  з  нагляднымi
органамi, установамi Дзяржсаннагляду i Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў  i  аховы
навакольнага  асяроддзя  ў  адпаведнасцi  з дзеючым заканадаўствам, а таксама на
аснове дадзенага Часовага палажэння.








Сектор Закона - Законодательство России Законодательство Украины Законодательные и нормативные акты Украины Bestpravo - Правовой портал России


© 2006-2015 г. zakon2006.by-ru.info


Новости Беларуси


Полезные ссылки

Законодательство России

LawBelarus

Белорусский Правовой Портал

Законодательство Беларуси и других стран

Право Беларуси

Право 2004

Право 2002

Право 2000




Счетчики



Рейтинг@Mail.ru
Рейтинг@Mail.ru



Обратная связь