ПРАВО 2006

Законодательство Республики Беларусь

Законодательство Республики Беларусь и Международные Договоры

2006 год
2005 год
2004 год
2003 год
2002 год
2001 год
2000 год
1999 год
1998 год
1997 год
1996 год
1995 год
1994 год
1993 год
1992 год
1991 год
1990 год
1989 год
1988 год
1987 год
1986 год
1985 год
до 1985 года


Региональное Законодательство

2005 год
2004 год
2003 год
2002 год
2001 год
2000 год
1999 год
1998 год
1997 год
1996 год
1995 год
1994 год
1993 год
1992-1976 год


Информация по теме

Реклама

Законодательство Москвы

Правовая Россия

 




РЕШЕНИЕ Минского городского исполнительного комитета от 03.06.1993 N 303 "!АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПРАВIЛ ПРЫРОДАКАРЫСТАННЯ I АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ НА ТЭРЫТОРЫI Г.МIНСКА"


Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 28 сентября 2001 г. N 9/1224


             РАШЭННЕ ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА МIНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА
                               НАРОДНЫХ ДЭПУТАТАЎ
                             3 чэрвеня 1993 г. N 303

                АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПРАВIЛ ПРЫРОДАКАРЫСТАННЯ I АХОВЫ
                  НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ НА ТЭРЫТОРЫI Г.МIНСКА

    У  адпаведнасцi  з  Законам  Рэспублiкi Беларусь "Аб  унясеннi  змяненняў  i
дапаўненняў у Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях" ад
25 лiстапада 1992 г. i рашэннем сесii  Мiнскага гарадскога Савета ад 12 мая 1993
г.  N 309 "Аб унясеннi змяненняў у Кодэкс  аб  адмiнiстрацыйных  правапарушэннях
Рэспублiкi  Беларусь i аб устанаўленнi новых вiдаў адмiнiстрацыйнай адказнасцi ў
г.Мiнску", на  падставе  раздзела  2  п.1  сапраўднага рашэння выканкам Мiнскага
гарадскога Савета народных дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
    1. Зацвердзiць Правiлы прыродакарыстання  i  аховы навакольнага асяроддзя на
тэрыторыi г.Мiнска.
    2. Гарадскому камiтэту экалогii (Вастракнутаў  А.I.)  у лiстападзе 1993 года
далажыць выканкаму аб эфектыўнасцi прымянення дадзеных Правiл.
    3. Рашэнне выканкама гарсавета апублiкаваць у сродках масавай  iнфармацыi  i
ўвесцi ў дзеянне з 10 чэрвеня 1993 г.
    4.  Кантроль  за  выкананнем  гэтага  рашэння  ўскласцi  на гарадскi камiтэт
экалогii.

Старшыня гарсавета А.ГЕРАСIМЕНКА



Кiраўнiк спраў Л.ВАЛОДЗЬКIНА







                                           ЗАЦВЕРДЖАНА
                                           Рашэнне выканкама
                                           Мiнскага гарадскога
                                           Савета народных дэпутатаў
                                           03.06.1993 N 303

                                     ПРАВIЛЫ
                ПРЫРОДАКАРЫСТАННЯ I АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ

    Сапраўдныя  Правiлы ўводзяцца ў мэтах урэгулявання адносiн  памiж  фiзiчнымi
асобамi   i   органамi    экалагiчнага   нагляду   ў   пытаннях   прытрымлiвання
ўстанаўлiваемых нормаў прыродакарыстання i аховы навакольнага асяроддзя.
    Адмiнiстрацыйныя меры ўздзеяння  да службовых асоб i грамадзян прымяняюцца ў
выпадках:
    1. выдачы заказчыкам недакладных зыходных  даных,  што  вядуць  да  скажэння
праектнай дакументацыi;
    2.  прадастаўлення  праектнымi  арганiзацыямi  пры  правядзеннi  экалагiчнай
экспертызы недакладных або няпоўных звестак, што ўплываюць на яе вынiкi;
    3. адступленняў ад праектнай дакументацыi пры будаўнiцтве, мантажы,  наладцы
i рамонце ачышчальных збудаванняў, што вядуць да пагаршэння праектных паказчыкаў
ачысткi;
    4.  парушэння  службовымi асобамi нормаў i патрабаванняў экалагiчнай бяспекi
пры ўзгадненнi праектнай дакументацыi;
    5. выдачы дазволаў на выкiды рэчываў, якiя забруджваюць, вышэй праектных;
    6. уводу ў эксплуатацыю  аб'ектаў  з  выкiдамi  рэчываў,  якiя забруджваюць,
вышэй праектных;
    7.  прыёмкi  ў  эксплуатацыю  членамi  дзяржаўнай камiсii аб'ектаў,  што  не
адпавядаюць нормам i патрабаванням экалагiчнай бяспекi;
    8.  змянення тэхналогii або абсталявання,  якiя  прыводзяць  да  павелiчэння
выкiдаў рэчываў,  што забруджваюць, без узгаднення з Мiнскiм гарадскiм камiтэтам
экалогii;
    9.  эксплуатацыi   гальванiчнага   абсталявання   (лiнiй)   без  ачышчальных
збудаванняў;
    10.  невыканання  будаўнiчымi арганiзацыямi праекта арганiзацыi  будаўнiцтва
(ПАБ), што прыводзiць да забруджвання тэрыторыi. Адсутнасцi ў ПАБах экалагiчнага
раздзела;
    11. адсутнасцi экалагiчных  пашпартаў  на  прадпрыемствах  цi недакладнае iх
запаўненне;
    12.  парушэння  правiл  вядзення  дзяржаўнага  ўлiку  шкодных уздзеянняў  на
навакольнае асяроддзе, скажэння ўстаноўленай дзяржаўнай статыстычнай справаздачы
па пытаннях прыродакарыстання i аховы навакольнага асяроддзя,  а  таксама адмовы
ад прадастаўлення iнфармацыi цi прадастаўлення недакладнай, няпоўнай  iнфармацыi
аб выкарыстаннi прыродных рэсурсаў i ахове навакольнага асяроддзя;
    13. невыканання прадпiсанняў органаў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны экалагiчны
кантроль,  аб  устараненнi  парушэнняў  правiл  па ахове навакольнага асяроддзя,
абмежаванню, прыпыненню цi спыненню шкодных уздзеянняў на навакольнае асяроддзе;
    14.  перашкоды  службовым  асобам,  якiя ажыццяўляюць  дзяржаўны  экалагiчны
кантроль, у выкананнi iх абавязкаў;
    15. зрыву пломбы (пячаткi), устаноўленай  службовай  асобай, якая ажыццяўляе
дзяржаўны кантроль за аховай прыроды, у сувязi з прыпыненнем вытворчай дзейнасцi
аб'екта, а таксама самавольнага аднаўлення яго работы;
    16. невыканання патрабаванняў камiтэта экалогii аб пераводзе  прадпрыемстваў
i  транспартных  сродкаў  на  спецыяльны рэжым работы, аб часовым прыпыненнi  iх
дзейнасцi  цi  абмежаваннi  выкiдаў   у   выпадку  неспрыяльных  метэаралагiчных
абставiн;
    17.  рэалiзацыi  транспартных  сродкаў,  якiя  не  адпавядаюць  устаноўленым
дзяржаўным стандартам па выкiдах шкодных рэчываў;
    18.  парушэння  ўстаноўленых  нормаў i правiл  пры  вытворчасцi,  захаваннi,
транспарцiроўцы, прымяненнi, абясшкоджваннi  i  складзiраваннi таксiчных i iншых
шкодных   для   здароўя   насельнiцтва  i  навакольнага  асяроддзя   рэчываў   i
абсталявання;
    19. устройвання звалак  без  выдадзенага  ва ўстаноўленым парадку дазволу, а
таксама  парушэння правiл устройвання i ўтрымання  звалак,  адвалаў,  палiгонаў,
накапляльнiкаў прамысловых адходаў;
    20. невыканання правiл абуладкавання будаўнiчых пляцовак, якое прыводзiць да
забруджвання гарадскiх тэрыторый i пагаршэння санiтарна-гiгiенiчных абставiн;
    21. перавозкi  смецця,  лятучых,  вадкiх, газападобных, пылячых матэрыялаў i
будаўнiчых канструкцый на неабсталяваным  транспарце цi спецыяльным транспарце з
парушэннем правiл перавозкi;
    22.  рэалiзацыi  для  транспартных  сродкаў  i  цеплаэнергетычных  установак
палiва, якое не адпавядае ўстаноўленым дзяржаўным  i прыродаахоўным стандартам i
нормам;
    23.  перавышэння  нарматыўных  тэрмiнаў  устаранення   аварый   камунальнымi
службамi города, вывазу смецця i прыбiрання тэрыторыi;
    24. скiдання ў сiстэму гарадской каналiзацыi смецця, прамысловых  i  бытавых
адходаў;
    25.  самавольнага змянення цi парушэння зацверджаных ва ўстаноўленым парадку
гранiц водаахоўных зон, зон санiтарнай аховы крынiц водазабеспячэння, санiтарна-
ахоўных зон  прамысловых  прадпрыемстваў,  а  таксама выкарыстання гэтых зон для
гаспадарчай дзейнасцi.
    Невыканання  Палажэння  аб  водаахоўных  палосах  (зонах)  водных  аб'ектаў,
звязанага   з  неправядзеннем  прыродаахоўных  мерапрыемстваў   па   вынасу   цi
рэканструкцыi  збудаванняў,  незаконным  размяшчэннем  у  iх  межах  прамысловых
прадпрыемстваў  i  арганiзацый,  невыкананнем  ўстаноўленых рэжымаў выкарыстання
водаахоўных палос (зон), iх узворваннем;
    26.  правядзення будаўнiчых, лесанарыхтоўчых  i  iншых  работ  на  тэрыторыi
лесапаркавай i зялёнай зон без належнага дазволу;
    27. невыканання  праектных  патрабаванняў па азеляненню i добраўпарадкаванню
тэрыторыi прадпрыемства i санiтарна-ахоўных зон;
    28.  незаконнага пашкоджання i  знiшчэння  ахоўных  насаджэнняў  на  палосах
адводу чыгунак i аўтамабiльных дарог, уздоўж каналаў; зялёных насаджэнняў (дрэў,
кустоў, травянога покрыва) у парках i скверах;
    29. засмечвання  лясоў,  паркаў,  сквераў,  водаахоўных  палос  будаўнiчымi,
бытавымi, прамысловымi адходамi i выкiдамi;
    30. самавольнага выпальвання сухой раслiннасцi (выжарын), спальвання  смецця
i  адходаў  на  будаўнiчых  i прамысловых пляцоўках, у дварах, непрыняцця мер па
прадухiленню i лiквiдацыi гэтых запальванняў;
    31. выпасу сельскагаспадарчых жывёл на тэрыторыi гарадскiх паркаў, сквераў i
зон адпачынку;
    32. невыканання мерапрыемстваў гарадской праграмы "Экалогiя";
    33.  утойвання  ад  насельнiцтва   службовымi   асобамi   звестак  аб  стане
навакольнага  асяроддзя,  а  таксама  адмовы ў прадастаўленнi грамадзянам  i  iх
грамадскiм аб'яднанням iнфармацыi аб стане навакольнага асяроддзя i выкарыстаннi
прыродных рэсурсаў;
    34.  невыканання  рашэнняў  гарадскiх  i  раённых  выканаўчых  камiтэтаў  па
адсяленню грамадзян з дамоў, што знаходзяцца ў санiтарна-ахоўнай зоне будуемых i
дзеючых прадпрыемстваў.




Сектор Закона - Законодательство России Законодательство Украины Законодательные и нормативные акты Украины Bestpravo - Правовой портал России


© 2006-2015 г. zakon2006.by-ru.info


Новости Беларуси


Полезные ссылки

Законодательство России

LawBelarus

Белорусский Правовой Портал

Законодательство Беларуси и других стран

Право Беларуси

Право 2004

Право 2002

Право 2000




Счетчики



Рейтинг@Mail.ru
Рейтинг@Mail.ru



Обратная связь